Акцыя прымеркавана да Дня Канстытуцыі - 15 сакавіка.
Стартавала патрыятычная акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!". Сёння ў сценах Інстытута пагранічнай службы свае першыя ў жыцці пашпарты атрымалі амаль два дзясяткі школьнікаў. Самы галоўны ў жыцці дакумент уручаў асабіста Старшыня пагранічнага камітэта Леанід Мальцаў. Падарункі атрымалі выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў. Таксама гэтым разам сярод запрошаных маладых людзей былі выхаванцы кадэцкіх вучылішчаў і ваенна-патрыятычных класаў.
Акцыя прадоўжыцца некалькі дзён і завершыцца ў Дзень Канстытуцыі - 15 сакавіка. Па традыцыі пашпарты падлеткам уручаюць кіраўнікі заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскія дзеячы і іншыя аўтарытэтныя людзі.