Чатыры візавыя цэнтры Польшчы адкрыюцца ў Беларусі 1 сакавіка. Адзін з іх пачне працаваць у Мінску па адрасе Чыгуначная, 33. Гэта часовы адрас, праз два-тры тыдні цэнтр пераедзе на пяты паверх гандлёвага комплексу Galileo. Ён зможа прымаць дзве тысячы чалавек за дзень. Яшчэ тры цэнтры адкрыюцца ў Брэсце, Гродне і Гомелі.
Пры падачы дакументаў трэба будзе заплаціць консульскі збор 60 еўра і сэрвісны збор за паслугі цэнтра - 15 еўра - у пераліку на беларускія рублі па курсе Нацбанка. Браніраваць час падачы дакументаў трэба загадзя. Зрабіць гэта можна на сайце візавага цэнтра або па тэлефоне. Пры гэтым звяртацца па візу па-ранейшаму можна ў пасольства або генеральныя консульствы Польшчы. Пазней візавыя цэнтры адкрыюцца ў Магілёве, Пінску, Баранавічах і Лідзе.