17.03.2016
У Віцебску ўпершыню адзначаюць прысваенне гораду Магдэбургскага права. У праграме свята - экскурсіі, лекцыі, паказальныя выступленні клуба гістарычнай рэканструкцыі і нават сярэдневяковая дыскатэка. Магдэбургскае права горад атрымаў 17 сакавіка 1597 года. Пасля гэтага ў Віцебску з"явіліся магістрат, герб і харугва. А ў календары падзей цэнтральнае месца адводзілася штогадоваму кірмашу. Галоўным адміністрацыйным будынкам горада і яго ўпрыгажэннем стала ратуша. Зараз тут размяшчаецца абласны краязнаўчы музей.
Падзяліцца:

Вверх