Лячэбны корпус Віцебскай абласной інфекцыйнай бальніцы адкрыўся пасля мадэрнізацыі. У будынку размясціліся некалькі аддзяленняў і сучасная лабараторыя для дыягностыкі. Лячэнне тут праходзяць як дарослыя, так і дзеці. Створаныя ўмовы для знаходжання ў стацыянары матуль з нованароджанымі. У мадэрнізаваным корпусе абсталяваныя навучальныя класы кафедры Віцебскага медуніверсітэта. Не толькі студэнты з розных рэгіёнаў Беларусі, але і ўрачы, якія ўжо практыкуюць, будуць тут павышаць сваю кваліфікацыю.На рэканструкцыю выдаткавана больш за 50 мільярдаў рублёў. Грошы вылучаныя з абласнога бюджэту.