Сёння ў Беларусі Дзень паветрана-дэсантных войскаў. У Віцебску свята, прысвечанае 85-й гадавіне ўтварэння гэтага роду войскаў, сабрала сотні гасцей. На галоўнай плошчы горада дэсантнікі арганізавалі вальс бронетранспарцёраў, выставу баявой тэхнікі і ўзбраення, дэгустацыю сапраўднай армейскай кашы. Самым яркім момантам сталі паказальныя выступленні "блакітных берэтаў". Дарэчы, менавіта сёння ўступіла ў дзеянне рашэнне аб вяртанні гістарычнай назвы 103-й мабільнай брыгадзе - яна зноў завецца паветрана-дэсантнай.