24.02.2016
Вынікі штогадовай абласной акцыі УУС "Грамадзянская мужнасць" падвялі ў Віцебску. Дыпломы і каштоўныя падарункі атрымалі людзі, якія не разгубіліся ў экстрэмальных сітуацыях і дапамаглі супрацоўнікам міліцыі злавіць злачынцаў. Самаму юнаму абаронцу правапарадку ўсяго 12 гадоў. У ліку ўзнагароджаных - мужчына і жанчына, якія змаглі не толькі прадухіліць злачынствы, але і самастойна затрымаць зламыснікаў да прыезду міліцыі. Акцыя "Грамадзянская мужнасць" праходзіць з 2009 года.
Падзяліцца:

Вверх