Сёння ва ўсіх школах Беларусі празвінеў першы званок новага навучальнага года. Урачыстыя лінейкі прайшлі больш як у трох тысячах школ і гімназій. За парты сёлета сядуць 110 тысяч першакласнікаў. Кожны з іх атрымае кнігу "Беларусь - наша Радзіма" - падарунак ад Прэзідэнта. У цэлым у школы і гімназіі прыйдзе амаль мільён хлопчыкаў і дзяўчынак. Гэта на 13 тысяч больш, чым летась. Першыя ўрокі сёння далі і маладыя педагогі. У навучальныя ўстановы рэспублікі прыйшлі працаваць больш за 5 тысяч маладых спецыялістаў.