Вядучыя рэлігійныя канфесіі Беларусі і Беларускі саюз моладзі правядуць дабрачынную акцыю "Святыні Беларусі". Плануецца аднавіць і добраўпарадкаваць сотні цэркваў, прыхрамавых тэрыторый, а таксама распрацаваць турыстычныя маршруты па духоўна значных месцах. Гэтае пытанне ў ліку іншых абмяркоўвалася на кансультатыўным савеце пры ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Таксама падчас пасяджэнняў спецыялісты Міністэрства па падатках і зборах пракаменціравалі парадак атрымання, размеркавання і выкарыстання замежнай бязвыплатнай дапамогі. А прадстаўнікі МУС растлумачылі патрабаванні заканадаўства падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.