Кіраўнік МЗС прадставіць прапановы Беларусі па далейшых глабальных дзеяннях у галіне клімату.
165 краін падпішуць сёння ў штаб-кватэры ААН Парыжскае пагадненне па клімаце. Дакумент ставіць перад сусветнай супольнасцю амбіцыйную задачу - да 2100 года прадухіліць павышэнне сярэдняй тэмпературы атмасферы больш чым на 2 градусы ў параўнанні з даіндустрыяльнай эпохай. Пагадненне заклікана замяніць Кіёцкі пратакол. Ад Беларусі подпіс пад дакументам паставіць міністр замежных спраў. Раней паведамлялася, што Уладзімір Макей азнаёміць удзельнікаў мерапрыемстваў высокага ўзроўню з аспектамі выканання нацыянальнага плана па абмежаванні выкідаў парніковых газаў, прапановамі Беларусі па далейшых глабальных дзеяннях у галіне клімату.