22.12.2016
Транспартна-лагістычны цэнтр 'Брэміна-Брузгі' адкрыўся каля беларуска-польскай мяжы. Унікальнае размяшчэнне цэнтра дазваляе скараціць агульны час праходжання мытных працэдур і істотна знізіць выдаткі на лагістыку. Транспартныя сродкі змогуць перасоўвацца з пункта пропуску на ўнутраны мытны пункт цэнтра без афармлення транзітнай дэкларацыі. Комплекс уключае зону мытнага кантролю з грузавой стаянкай на 190 месцаў, стаянку для легкавога транспарту на 127 месцаў, склад плошчай 10 тысяч квадратных метраў. Таксама на тэрыторыі цэнтра размешчаны адміністрацыйны корпус з ПМА, гасцініца на 40 месцаў і кафэ. Акрамя гэтага, створана 55 новых рабочых месцаў, а ў наступным годзе іх колькасць плануецца павялічыць удвая.
Падзяліцца:

Вверх