Сёння адкрываецца вясновая сесія беларускага парламента. Дэпутаты пачнуць абмяркоўваць законапраекты. На парадку дня - 40 пытанняў. Новую ваенную дактрыну плануецца разгледзець адразу ў двух чытаннях. Гэта адно з найважнейшых пытанняў нацыянальнай бяспекі. Завершаць работу над Кодэксам аб культуры і новым Кодэксам аб судаўладкаванні і статусе суддзяў. Законапраект "Аб абыходжанні з жывёламі" вынесены на шырокае грамадскае абмеркаванне. Яго плануюць правесці да ліпеня. Актыўна далучыліся дэпутаты і да абмеркавання праграмы дзейнасці ўрада на 5 гадоў.
Сёння ж вясновую сесію адкрывае і Савет Рэспублікі.