12.04.2016
У Наваполацку прайшлі вучэнні для кіраўнікоў органаў і падраздзяленняў МНС з усіх абласцей Беларусі. Адпрацоўвалі навыкі ліквідацыі надзвычайных сітуацый, пераадолення агнявой паласы і выратавання пацярпелых. На заводзе "Нафтан" адпрацавалі сцэнарый паводзінаў пры выбуху і ўзгаранні тэхнічных установак. Асаблівая ўвага - надыходзячаму пажаранебяспечнаму перыяду. Таксама ратавальнікі ацанілі сучаснае абсталяванне і тэхналогіі для маніторынгу надзвычайных сітуацый.
Падзяліцца:

Вверх