На ім абмеркавалі больш чым 20 пытанняў, у тым ліку супрацоўніцтва ў энергетыцы, тарыфнай палітыцы на чыгуначным транспарце, пытанні перамяшчэння радыеактыўных крыніц. Таксама былі прапанаваныя новыя метады для ўдасканалення працэдуры праверкі тавараў на мытнях. На сустрэчы разгледзелі і правядзенне ў дзяржавах Садружнасці перапісу насельніцтва. Ён запланаваны на 2020 год. Наступнае пасяджэнне Эканамічнага савета пройдзе ў сакавіку.