На парадку дня пытанні супрацоўніцтва на міжнароднай арэне, узаемадзеянне ў сферы абароны, аховы здароўя і культуры.
Сёння ў Маскве пройдзе пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД. У ім прыме ўдзел кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей. На парадку дня - ключавыя пытанні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, супрацоўніцтва праваахоўных органаў, пашырэнне інтэграцыйных сувязяў у сферы абароны, культуры і адукацыі. Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў вызначаць план палітычных кансультацый на гэты год. Таксама плануецца разгледзець праект пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне абмену геапрасторавай інфармацыяй у інтарэсах узброеных сіл краін СНД.