16.10.2015
Агульны інстытут медыяцыі ў перспектыве можа з"явіцца ў ЕАЭС. Гэта заявіў Міністр юстыцыі Беларусі Алег Сліжэўскі. У праве пад медыяцыяй маюць на ўвазе альтэрнатыўны спосаб урэгулявання спрэчак, які дазваляе знайсці ўзаемавыгаднае рашэнне канфідэнцыяльна, без звароту ў суд. Гэтай тэме і яе развіццю ў Еўразійскім саюзе прысвечаная канферэнцыя, што праходзіць гэтымі днямі ў Маскве. У Беларусі першапачаткова ў законе аб медыяцыі сферамі яе прымянення вызначаныя грамадзянскія, сямейныя і працоўныя праваадносіны.
Падзяліцца:

Вверх