02.02.2016
У Маскве сёння пачне работу Архірэйскі сабор. Ён склікаецца не радзей аднаго разу за чатыры гады і з"яўляецца вышэйшым органам кіравання Рускай Праваслаўнай Царквы. Акрамя гэтага, Архірэйскі сабор - гэта і царкоўны суд вышэйшай інстанцыі. У сувязі з пачаткам работы Сабора прывітанне Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу, а таксама яго ўдзельнікам накіраваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што рашэнні Сабора паслужаць высокім ідэалам міру і стабільнасці.
Падзяліцца:

Вверх