05.08.2016
У Магілёве праходзіць 1-ы міжрэгіянальны форум Магілёўскай і Бранскай абласцей. Чыноўнікі, бізнесмены, грамадскія дзеячы абмяркоўваюць новыя праекты супрацоўніцтва. Як падкрэсліў на адкрыцці форуму старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч, менавіта сумесны бізнес павінен стаць пунктам незвароту ў інтэграцыйных працэсах. Для стварэння камфортных умоў Беларусі і Расіі трэба пераадолець больш як 460 бар"ераў. Для гэтага ўжо распрацаваны пералік дакументаў, якія павінны быць зацверджаныя ў найбліжэйшы час. Гэта 127 новых дэкрэтаў і ўказаў.
Падзяліцца:

Вверх