Перад пачаткам летніх Алімпійскіх гульняў ва ўсім свеце актывізаваўся попыт на білеты ў Бразілію. Толькі беларусы купілі больш за сотню квіткоў. У асноўным, на цырымоніі адкрыцця і закрыцця Алімпіяды, а таксама на спаборніцтвы па атлетыцы, боксе, спартыўнай і мастацкай гімнастыцы, водных відах спорту, вялікім тэнісе. Тым часам, у самой Бразіліі зафіксаваны рэзкі рост злачыннасці. У зборнай Аўстраліі выкралі наўтбук і алімпійскія футболкі. Для прадухілення тэрактаў і іншых надзвычайных здарэнняў у Бразілію накіравана спецыяльнае абсталяванне.