У Мінску завяршыўся першы этап спаборніцтваў конкурсу World Skills Belarus. Сваё прафесійнае майстэрства прадэманстравалі больш як 250 удзельнікаў. Канкурсанты выконваюць заданні ў 35 намінацыях. Сярод іх - зварачныя і каменныя працы, рэстаранны сэрвіс, дызайн адзення. Сёлета ўпершыню вытворчая пляцоўка стала і месцам для спаборніцтваў Junior Skills. Больш як сто юных канкурсантаў ва ўзросце ад 10 да 17 гадоў прадэманстравалі журы свае навыкі ў нейрапілатаванні, інжынерным дызайне і тэхналогіі беспілотных лятальных апаратаў.
Заўтра ва ўдзельнікаў другі дзень спаборніцтваў.