Міжнародны цэнтр па вывучэнні касмічных аб"ектаў пачне працаваць у Мінску. Дамова аб супрацоўніцтве паміж Акадэміяй навук Беларусі і Міжнародным цэнтрам рэлятывісцкай астрафізічнай сеткі з Італіі падпісаны ўчора. У сетцы цэнтраў ICRANET па ўсім свеце навукоўцы даследуюць астранамічныя феномены і экстраардынарныя станы касмічных аб"ектаў. Сумесны праект стане пляцоўкай для правядзення глабальных семінараў і канферэнцый, а таксама дазволіць беларускім навукоўцам удзельнічаць у міжнародных праграмах.