Сёння ў Мінску на маштабным міжнародным форуме стартаваў патрыятычны праект "Кветкі Вялікай Перамогі". Выстава ваенных артэфактаў і тэхнікі, партызанскі лагер і інтэрактыўныя пляцоўкі - Беларускі саюз моладзі рэканструяваў гісторыі ваенных гадоў, каб чарговы раз нагадаць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны. Усе акцыі і мерапрыемствы маштабнага праекта будуць праходзіць па ўсёй краіне аж да 3 ліпеня. Самым яркім і запамінальным, абяцаюць арганізатары, стане open-air "Кветкі Вялікай Перамогі". Пройдзе ён 8 мая на сталічнай Кастрычніцкай плошчы і ў рэгіёнах.