У Мінску адбыўся IV навукова-інжынерны кірмаш праектаў. Тут паказаныя распрацоўкі маладых навукоўцаў у галіне інфарматыкі, матэматычных навук і праектавання, напрыклад, робат-аватар і прадуктовая каляска, якая можа служыць зарадкай для электрамабіля. Пакуль многія распрацоўкі не маюць практычнага ўжывання, аднак арганізатары імкнуцца падтрымліваць імкненне маладых наватараў да творчых пошукаў. На думку журы, у адрозненне ад папярэдніх конкурсаў, сёлета выстаўленыя праекты, якія знаходзяцца ў тэхналагічным трэндзе.