15.09.2016
На парадку дня Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў - удзельнікаў СНД больш як 10 пытанняў.
Кіраўнікі мытных службаў з 11 краін сустракаюцца сёння ў Мінску. Адбудзецца 64-е пасяджэнне Савета кіраўнікоў мытных службаў дзяржаў - удзельнікаў СНД. На ім разгледзяць больш за 10 пытанняў. Сярод іх узаемадзеянне мытных органаў краін - удзельнікаў Садружнасці, а таксама пытанні інфармацыйнай бяспекі. Запланавана і ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 25-годдзю з дня стварэння мытных органаў Беларусі, якое адзначаецца 20 верасня.
Падзяліцца:

Вверх