16.12.2015
Нацыянальны аэрапорт удасканальвае барацьбу з трафікам наркотыкаў. У Мінску працуе Група Пампіду. Арганізацыя заснаваная ў 1971 годзе прэзідэнтам Францыі і пад эгідай Савета Еўропы процідзейнічае распаўсюджванню наркотыкаў. У Беларусі яе эксперты ўпершыню. Нацыянальны аэрапорт Мінск хутка нарошчвае паток пасажыраў. З інтэнсіўнасцю палётаў расце і рызыка кантрабанды. Замежныя спецыялісты распрацуюць рэкамендацыі, як павысіць эфектыўнасць працы мытні і пагранічнікаў.
Падзяліцца:

Вверх