Штодня ў стацыянары Беларусі трапляюць дзясяткі дзяцей, якія праглынаюць манеты, шчолачныя батарэйкі або гузікі. У Мінску правялі рэспубліканскі семінар для медыкаў, дзе вучылі, як ратаваць дзяцей у падобных выпадках. У семінары прынялі ўдзел 340 спецыялістаў: педыятраў, фельчараў, урачоў хуткай медыцынскай дапамогі, рэнтгенолагаў, хірургаў.