02.11.2016
Абаронныя ведамствы Беларусі і Расіі падводзяць вынікі супрацоўніцтва за мінулы год. У Мінску адбылася сумесная калегія з удзелам Міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу.
Удзельнікі абмеркавалі план мерапрыемстваў па гарантаванні ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, разглядаліся пытанні падрыхтоўкі да сумеснага вучэння "Захад-2017", якое пройдзе на тэрыторыі Беларусі. Па выніках працы калегіі будзе падпісаны дакумент аб сумеснай ахове знешняй мяжы Саюзнай дзяржавы і стварэнні адзінай рэгіянальнай сістэмы СПА.
Падзяліцца:

Вверх