Акцыя "Белая Русь" - з любоўю да дзяцей" з рэгіёнаў перабралася ў сталіцу. Дэпутаты, прадстаўнікі ўлады, спартсмены прыйшлі з падарункамі да маладых мам, якія адчулі радасць мацярынства ў Дзень Незалежнасці. Толькі ў 6-ай клінічнай бальніцы 3 ліпеня нарадзілася чацвёра немаўлят. А за год тут з"яўляюцца на свет 6 тысяч маленькіх беларусаў, у тым ліку дзякуючы якаснай і высокаразвітой перынатальнай медыцыне.