У Мінску прайшоў першы беларуска-амерыканскі семінар па навуковым супрацоўніцтве. Бакі абмеркавалі кірункі ўзаемадзеяння на найбліжэйшы час. У прыярытэце будуць лазерная медыцына, фармацэўтыка, біятэхналогіі і матэрыялазнаўства. У Беларусі амерыканская дэлегацыя будзе знаходзіцца практычна тыдзень. За гэты час госці наведаюць Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава, НВЦ па харчаванні. Запланаваны сустрэчы ў Дзяржкамітэце па навуцы і тэхналогіях і Белдзяржуніверсітэце.