24.10.2016
У Парку высокіх тэхналогій прайшоў нацыянальны адбор на Сусветную алімпіяду робатаў. У ім прынялі ўдзел больш як 150 вынаходцаў ва ўзросце ад 6 да 25 гадоў. Тэма спаборніцтваў "Змагайся з адходамі". Задача - сабраць і запраграмаваць робата, які павінен сабраць смецце па шляху ў школу, пабудаваць фабрыку па сартаванні смецця або аднавіць лесапасадкі на ўмоўным участку лесу. Заключны міжнародны этап Алімпіяды пройдзе ў Індыі ў лістападзе.
Падзяліцца:

Вверх