15.11.2016
У Мінску прайшоў фінал нацыянальнага конкурсу прафесійнага майстэрства. Пра сваю прафесію з дапамогай творчых конкурсаў расказалі больш як сто лепшых навучэнцаў з сарака сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Беларусі. Каманды прадставілі свае рэгіёны праз віртуальныя экскурсіі, майстар-класы, флешмобы і PR-спічрайтынг. Такі конкурс прайшоў упершыню і, як разлічваюць арганізатары, ён зможа павысіць прэстыж рабочых прафесій.
Падзяліцца:

Вверх