03.10.2016
У Мінску прайшоў чэмпіянат па фотабёрдынгу. У ім прынялі ўдзел больш за 70 арнітолагаў і аматараў птушак. На працягу пяці гадзін ім трэба было сфатаграфаваць як мага больш птушак, галоўнае, каб на фота можна было распазнаць іх разнавіднасць. Усяго ў Беларусі - 325 відаў птушак. На маршруце, а праходзіў ён ля Цнянскага вадасховішча, можна было сустрэць лясных, водных і гарадскіх насельнікаў. Фотабёрдынг з кожным сезонам набірае ўсё большую папулярнасць. Сёлета Беларусь стала другой краінай свету ў конкурсе па назіранні за птушкамі.
Падзяліцца:

Вверх