Навукоўцы Беларусі і ЗША абмяркуюць супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі. Пляцоўкай для перамоў выбрана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Мэта сустрэчы - вызначыцца з асноўнымі кірункамі ўзаемадзеяння. У складзе амерыканскай дэлегацыі - кіраўнікі Нацыянальнай асацыяцыі кіраўнікоў каледжаў і ўніверсітэтаў, прадстаўнікі навуковых цэнтраў. На працягу 6-дзённага візіту госці наведаюць Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава, НВЦ па харчаванні. Запланаваныя сустрэчы ў Дзяржкамітэце па навуцы і тэхналогіях і Белдзяржуніверсітэце