10.06.2016
У Мінску сёння пройдзе юбілейная - 50-ая - сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. У ёй прымуць удзел дэпутаты Парламенцкага сходу, прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, міністэрстваў і ведамстваў дзвюх краін. Яны абмяркуюць вынікі працы за 20 гадоў, а таксама разгледзяць рэалізацыю прыярытэтных кірункаў і задач далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы. Нагадаем, першая сесія Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі прайшла ў Смаленску ў чэрвені 1996 года.
Падзяліцца:

Вверх