22.06.2016
Адкрыты дыялог аб будучыні краіны. У Палацы Рэспублікі праходзіць Пяты Усебеларускі народны сход. Дэлегатам трэба будзе вызначыць вектары далейшага развіцця дзяржавы. Галоўная мэта - павышэнне якасці жыцця насельніцтва на аснове росту канкурэнтаздольнасці эканомікі, прыцягненне інвестыцый і інавацыйнага развіцця. У пачатку форуму перад дэлегатамі выступіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу прысутых на тое, што Беларусь выканала ключавыя задачы мінулай пяцігодкі: атрымалася захаваць палітычную стабільнасць, устойлівасць эканомікі і сацыяльную абарону насельніцтва. Зараз галоўнае - вызначыцца з новымі мэтамі. Як заявіў Кіраўнік дзяржавы, ломкі палітычнай сістэмы, якая склалася ў Беларусі, не будзе. Усе рэсурсы неабходна сканцэнтраваць на ключавых прыярытэтах: інвестыцыях, занятасці, экспарце, інфарматызацыі і моладзі.
У Праекце праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны 16/20 запланаваны прырост ВУП, прадукцыйнасці працы і інвестыцый на 12-15%. Гэтыя лічбы беларускі лідар назваў рэальнымі. У цэлым неабходна перайсці да эканомікі ведаў і развіваць інавацыйныя вытворчасці. Экспартная стратэгія застаецца ранейшай - траціна прадукцыі павінна прыпадаць на краіны ЕАЭС, яшчэ траціна - на рынак Еўрасаюза, астатняе - на краіны далёкай дугі. Прэзідэнт заклікаў актыўней наладжваць гандлёвыя адносіны з краінамі Лацінскай Амерыкі. Даклад Прэзідэнта доўжыўся больш за дзве гадзіны.
Падзяліцца:

Вверх