02.11.2016
Захаванне і ўмацаванне міру ў талерантнай Беларусі - тэма міжнацыянальнага форуму, які праходзіць у Мінску. Удзельнічаюць у ім больш за 40 прадстаўнікоў арганізацый розных нацыянальнасцяў, сярод іх палякі, літоўцы, яўрэі, татары, іранцы. У краіне зарэгістравана 113 нацыянальных аб"яднанняў, і з кожным годам іх колькасць павялічваецца. Удзельнікі форуму абмеркавалі таксама распрацаваны комплекс мер, накіраваных на папярэджанне з"яўлення ў краіне рэлігійных арганізацый экстрэмісцкага або супрацьпраўнага характару.
Падзяліцца:

Вверх