25.10.2016
У сталіцы праходзіць круглы стол аб праблемах развіцця аграэкатурызму ў Беларусі. На пасяджэнні намеснік міністра па падатках і зборах падкрэсліла: падаткаабкладанне для гаспадароў аграсядзіб не зменіцца. Разам з тым Міністэрства па падатках і зборах плануе дакладна вызначыць пералік паслуг, якія могуць аказваць аграсядзібы, каб выключыць дваякае тлумачэнне дзейнасці аграгаспадарак і такім чынам абараніць добрасумленных арганізатараў агратурызму. Паводле дзеючага ўказу ўладальнікі аграсядзіб плацяць падатак памерам адна базавая велічыня за год.
Падзяліцца:

Вверх