У Мінску праходзіць IТ-канферэнцыя, якая сабрала больш за 300 экспертаў з 10 краін. У цэнтры ўвагі - выкарыстанне аналітычных звестак для аптымізацыі бізнесу. Перад удзельнікамі выступяць менеджары Google і IBM, а таксама дзясяткаў іншых сусветных карпарацый Cіліконавай даліны і Англіі. Ужо ў наступным годзе ў БДУІР пачнуць вучыць апрацоўцы вялікіх аб"ёмаў інфармацыі.