20.09.2016
Навукоўцы з 18 краін свету абмяркоўваюць у Мінску тэндэнцыі змянення клімату і ролю чалавечай дзейнасці ў гэтым працэсе.
Беларусь плануе пашырыць супрацоўніцтва з ЮНЕСКА. Наконт гэтага сёння было заяўлена ў Мінску на адкрыцці 86-га пасяджэння Выканкама Сусветнай федэрацыі навуковых работнікаў. Гэтая федэрацыя - афіцыйны партнёр ЮНЕСКА, супрацоўніцтва з ёй аўтаматычна адкрывае перад нашай краінай магчымасці ўдзелу ў сусветных маштабных навуковых праектах. У беларускай сталіцы вялікі форум праходзіць упершыню. Навукоўцы з 18-ці краін свету абмяркоўваюць тэндэнцыі змянення клімату і ролю чалавечай дзейнасці ў гэтым працэсе.
Падзяліцца:

Вверх