11.11.2015
Беларускія і латвійскія навукоўцы прадэманстравалі ў Мінску інтэлектуальную сістэму кантролю цеплавоза. Ноу-хау можа значна спрасціць працу машыністаў. Калі раней усе непаладкі саставаў прыходзілася выяўляць самастойна, то зараз электроніка будзе не толькі кантраляваць стан вузлоў і агрэгатаў, але і пры неабходнасці апавесціць машыніста аб узніклых праблемах. Пакуль у Беларусі такая сістэма выкарыстоўваецца ў тэставым рэжыме. І ўжо адзначаецца значная эканомія сродкаў і часу. Праект ужо зацікавіў расійскіх калегаў. Дарэчы, за першы год працы падобнай сістэмы ў Рызе сэканомлена 15% паліва.
Падзяліцца:

Вверх