Сёння ў мінскім скверы Садружнасці напярэдадні Дня Перамогі ўшанавалі памяць казахстанцаў, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі. Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел дыпламаты, ветэраны, вайскоўцы і студэнты. Да стэлы, прысвечанай вызваліцелям з Казахстана, леглі вянкі і кветкі. За гады Вялікай Айчыннай у баях за Беларусь загінулі некалькі дзясяткаў тысяч казахстанцаў. Восемдзесят тры былі ўдастоеныя звання Героя Савецкага Саюза.