У беларускай сталіцы адкрываецца TIBO-2016. У міжнароднай выставе бяруць удзел каля сотні кампаній з 18 краін. Яны прадэманструюць ноу-хау ў самых розных галінах - ад распрацовак у сферы дзяржкіравання да разумных прыпынкаў і віртуальных экскурсій. Цэнтральнае месца зойме стэнд Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Тут дэманструюцца тэхналогіі для ўкаранення электроннага ўрада. Падчас выстаў запланаваны і трэйд-форум, дзе абмяркуюць інавацыі ў гандлі. Таксама пройдуць канферэнцыі аб высокіх тэхналогіях у вытворчасці і адукацыі.