25.04.2016
На канферэнцыі выступіць намеснік Генеральнага сакратара ААН, адміністратар ПРААН Хелен Кларк.
У Мінску сёння адкрываецца міжнародная канферэнцыя "Чарнобыль праз трыццаць гадоў". Удзельнікі абмяркуюць новыя падыходы да шматбаковага чарнобыльскага супрацоўніцтва і падвядуць вынікі дзесяцігоддзя ААН па аднаўленні і развіцці пацярпелых раёнаў. Толькі ПРААН рэалізавала ў Беларусі некалькі маштабных экалагічных праграм на 10 мільёнаў долараў. На форуме выступіць намеснік Генеральнага сакратара ААН, адміністратар ПРААН Хелен Кларк. Сярод запрошаных - эксперты з Японіі, Швецыі, Ірландыі, Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Італіі, Мальтыйскага ордэна, Расіі і Украіны. Таксама на канферэнцыі будуць шырока прадстаўленыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку МАГАТЭ, Сусветны банк, АБСЕ, агенцтвы ААН.
Падзяліцца:

Вверх