24.05.2016
Сёння ў Мінску адкрыўся сумесны беларуска-кітайскі навукова-тэхнічны інстытут "Чжун Сінь". Нацыянальная акадэмія навук Беларусі і Акадэмія навук кітайскай правінцыі Шаньдун заключылі пагадненне аб усебаковым супрацоўніцтве. Размова наконт праектаў у галіне машынабудавання і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Гэтая падзея з"яўляецца працягам сумеснай работы беларускіх і кітайскіх навукоўцаў. На сённяшні дзень ужо паспяхова рэалізуецца больш за 20 сумесных навукова-тэхнічных праектаў, якія прадугледжваюць выпуск высокатэхналагічнай прадукцыі. Яшчэ 40 зараз праходзяць дзяржэкспертызу.
Падзяліцца:

Вверх