19.04.2016
Гендырэктар МАГАТЭ Юкія Амана назваў Беларусь адным з важных партнёраў для міжнароднай арганізацыі і адзначыў, што будаўніцтва АЭС у Астраўцы - адзін з найбольш паспяховых сусветных прыкладаў. Гэтая тэма абмяркоўвалася ў рамках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі і на адкрыцці міжнароднага форуму "Атамэкспа-2016". Тут дэманструюцца новыя тэхналогіі ў галіне ядзернай энергетыкі і бяспечнага выкарыстання мірнага атама. Свае распрацоўкі тут прадэманструюць кампаніі з Беларусі, Расіі і Украіны - усяго больш чым восем дзясяткаў стэндаў. Па традыцыі форум аб"ядноўвае выставу, розныя канферэнцыі і майстар-класы. На гэты раз ён падоўжыцца тры дні.
Падзяліцца:

Вверх