Напярэдадні Усебеларускага народнага сходу ў Мінску абнавілі Рэспубліканскую дошку пашаны. Па выніках мінулага года найлепшымі названыя 52 намінанты. Гэта лідары сярод рэгіёнаў і гарадоў, арганізацый у сферы прамысловасці, будаўніцтва, сельскай і лясной гаспадаркі, гандлю, адукацыі, аховы здароўя, спорту, культуры і навукі. Як адзначыў на цырымоніі першы віцэ-прэм"ер Васіль Мацюшэўскі, у няпростых макраэканамічных умовах шматлікія працоўныя калектывы паказалі вельмі годныя вынікі дзякуючы сваёй ініцыятыўнасці і аператыўнаму рэагаванню на змяненні, якія адбываюцца.