У Мінску напярэдадні Дня медыкаў назвалі лепшых урачоў 2015 года. Іх ад імя Кіраўніка дзяржавы павіншавала намеснік прэм"ер-міністра Наталля Качанава. А міністр аховы здароўя Васіль Жарко адзначыў, што ад працы кожнага медыка залежыць здароўе і жыццё людзей. Сёння ў сферы аховы здароўя працуюць амаль 250 000 чалавек. Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па ахове мацярынства і дзяцінства.