02.06.2016
Пераход на трохступеньчатую адукацыю, акадэмічная мабільнасць і студэнцкае самакіраванне. Такія тэмы сталі галоўнымі на сустрэчы ў Мінску наглядальнай групы Балонскага працэсу і прадстаўнікоў Мінадукацыі Беларусі. Па сутнасці, гэта пункты так званай дарожнай карты, што была створана ў нашай краіне для ўступлення ў Балонскі працэс. Дакумент утрымлівае больш за дзесяць пунктаў, большая частка з іх ужо выконваецца. Таксама прагучала ідэя наконт стварэння незалежнага экспертнага агенцтва па ацэнцы якасці адукацыі.Нагадаем, Беларусь стала ўдзельнікам Балонскага працэсу крыху больш чым год таму. Такое рашэнне было прынятае на канферэнцыі міністраў Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі.
Падзяліцца:

Вверх