Напярэдадні Дня абароны дзяцей у Мінску ўзнагародзілі лаўрэатаў і стыпендыятаў спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама таленавітай моладзі. За 20 гадоў дзейнасці фондаў падтрымку атрымалі больш чым 35 тысяч маладых людзей. Як адзначыла на цырымоніі намеснік прэм"ер-міністра Наталля Качанава, веды і таленты моладзі паслужаць годным укладам у развіццё Беларусі.