06.04.2016
Паток расійскіх турыстаў у Беларусь з пачатку года вырас.

Выстава "Адпачынак-2016" адкрываецца ў Мінску. На пляцоўцы "БелЭкспа" свае стэнды падрыхтуюць больш за 150 турыстычных кампаній. У праграме семінары і прэзентацыі, а таксама серыя антыкрызісных майстар-класаў на тэму займальнага і бюджэтнага адпачынку. Форум наведае дэлегацыя Растурызму і расійскія тураператары.
Адзначым, паток расійскіх турыстаў у Беларусь вырас з пачатку года. Наша краіна лідзіруе і ў перавагах расіян, якія плануюць замежныя паездкі на майскія святы. У Мінск яны звычайна прыязджаюць на тры дні і трацяць на пражыванне ў сярэднім 3 тысячы расійскіх рублёў за суткі.
У планах нашай турыстычнай галіны - развіваць новыя напрамкі: ваенна-патрыятычныя маршруты, вытворчы, дзелавы і падзейны турызм.
Падзяліцца:

Вверх