31.05.2016
У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адкрылася Еўрапейская біятэхналагічная школа. Яна аб"яднала больш як 50 маладых навукоўцаў з Еўрапейскай асацыяцыі. У наступныя дні навукоўцы і лектары з Еўрапейскай асацыяцыі будуць дзяліцца вопытам і навуковымі ідэямі, абмяркуюць найболей цікавыя пытанні ў галіне біятэхналогій. На думку экспертаў, такі фармат супрацоўніцтва дазволіць у будучыні ствараць навуковыя калектывы з навукоўцаў розных краін для рашэння пэўных навуковых задач.
Падзяліцца:

Вверх